Сіноптыкі анансавалі пахаладанне

У чацвер і пятніцу яшчэ будзе цёпла, а пахаладае ў суботу, паведамляе Белгідрамет.

24.05.2023 / 12:57

25 мая, у чацвер, днём у асобных раёнах чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу + 9..+ 14°С, месцамі яна складзе + 6..+ 8°С, максімальная днём + 22..+27°С. У Мінску +24.. +26°С.

На пятніцу таксама прагназуюць месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Днём + 20..+ 26°С, па паўднёвым усходзе Беларусі да + 28°С.

У суботу пахаладае. Ноччу будзе ад + 4°C па паўночным захадзе да +13°C па паўднёвым усходзе, максімальная днём будзе +14..+ 20°С, па паўднёвым усходзе да +23°С.

Nashaniva.com