Польшча гатовая падтрымаць «войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі» — экс-міністр абароны

Польшча рыхтуецца да ўзброенага перавароту ў Беларусі і ўдзелу ў яго падтрымцы ваенным шляхам, заявіў былы намеснік міністра нацыянальнай абароны генерал Вальдэмар Скшыпчак.

24.05.2023 / 12:51

«Мы рыхтуемся да паўстання ў Беларусі, бо яно адбудзецца», — сказаў Скшыпчак у эфіры тэлеканала Polsat, паведамляе тэлеграм-канал «Раньше всех. Ну почті».

Ён удакладніў, што гаворка ідзе менавіта пра вайсковую аперацыю.

«Трэба быць гатовым падтрымаць войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі», — сказаў генерал.

Раней Лукашэнка заявіў, што Захад рыхтуецца ўварвацца на тэрыторыю рэспублікі для знішчэння краіны.

Nashaniva.com