Кіраўнік брытанскага Мінабароны таемна наведаў Кіеў і перадаў пасланне Пуціну

Міністр абароны Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Бэн Уолес з рабочым візітам прыбыў у Кіеў і перадаў пасланне Уладзіміру Пуціну. З ім сустрэўся міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

24.05.2023 / 12:07

Бэн Уолес наведаў Кіеў. Фота: Мінабароны Украіны

«Мы абмяркоўвалі натаўскую перспектыву Украіны ў кантэксце саміта НАТА ў Вільні. У тым ліку бачанне Украіны па стабілізацыі свету ў Еўропе, выкарыстоўваючы формулу міру Уладзіміра Зяленскага», — паведаміў Рэзнікаў.

Міністры абароны абедзвюх краін абмеркавалі прыярытэты па ўзбраенні Украіны для дасягнення перамогі, піша УНІАН.

«Асабліва ў дачыненні да зброі, якая дае магчымасць наносіць паразу ворагу на далёкіх дыстанцыях, такога як Storm Shadow», — Рэзнікаў.

У сваю чаргу Уолес заявіў, што Пуцін павінен усвядоміць, што ён не зможа атрымаць перамогу ў развязанай ім вайне, а падтрымка Украіны партнёрамі будзе заставацца непахіснай.

«Прэзідэнт Пуцін павінен усвядоміць, што ён не можа выйграць гэтую незаконную вайну якую ён развязаў, нягледзячы на тое колькі ён адправіць на смерць расійскіх салдат дзеля свайго эга і імперскіх амбіцый. Ён не даб'ецца поспеху, а міжнародная супольнасць стане толькі мацнейшай у супрацьстаянні гэтай агрэсіі», — заявіў Уолес.

Ён падкрэсліў, што партнёры будуць заўсёды стаяць бок аб бок з Украінай не толькі ў адпоры агрэсіі, але і пасля вайны.

Чытайце таксама:

Ракеты Storm Shadow змусяць Чарнаморскі флот пакінуць Севастопаль?

Міністр абароны Брытаніі ўласнаручна праверыў танкі, на якіх вучацца ваяваць украінцы ФОТА

Nashaniva.com