Белгідрамет б'е трывогу: Верхні слой глебы моцна высушаны

Прычына — поўная адсутнасць дажджоў.

24.05.2023 / 10:18

Архіўнае фота: «Наша Ніва»

Верхні пласт глебы на большай частцы тэрыторыі Беларусі ўвільготнены слаба, паведамляе БелТА.

«Паводле апошніх звестак назіранняў, на большай частцы тэрыторыі Беларусі верхні пласт глебы слаба ўвільготнены, у шэрагу раёнаў цалкам высушаны.

Добрае ўвільгатненне глебы на глыбіні 10 см адзначаецца пераважна ў Брэсцкай вобласці.

Ці будуць дажджы ў найбліжэйшыя дні няясна. Учора Белгідрамет паабяцаў кароткачасовыя дажджы месцамі па краіне на чацвер і пятніцу. Але зараз папулярны рэсурс gismeteo.by паказвае, што першы дождж будзе толькі праз тыдзень, 30 мая.

Амаль цалкам у Мінскай, Віцебскай. Магілёўскай і Гомельскай абласцях (за выняткам рэдкіх раёнаў) уведзена поўная забарона на наведванне лясоў. У Гродзенскай і Брэсцкай уведзеныя абмежаванні. 

Nashaniva.com