У Верхнім горадзе ў Мінску ў пэўны час уводзіцца забарона на электрасамакаты

Пакуль забарона ўведзеная толькі для шэрынгавых самакатаў, аднак цалкам магчыма, што яна можа быць уведзеная і для прылад, набытых людзьмі.

24.05.2023 / 07:42

Фота: БелТА

Поўная забарона на рух электрасамакатаў уводзіцца ў перыяд дзеяння пешаходнай зоны ў Верхнім горадзе Мінска.

У перыяд дзеяння пешаходнай зоны і забароны на ўезд транспартных сродкаў, г.зн. з 20.00 пятніцы да 8.00 панядзелка, ДАІ ўводзіць поўную забарону на рух сродкаў персанальнай мабільнасці на тэрыторыі Верхняга горада, распавёў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч, піша БелТА.

«Гэтае рашэнне выклікана тым, што Верхні горад — зона з вялікай канцэнтрацыяй грамадзян. Падчас дзеяння пешаходнай зоны колькасць адпачывальнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Верхняга горада, перавышае тыя магчымасці, якія інфраструктура вуліцы Зыбіцкай і завулка Музычнага можа сабе дазволіць. Павышаны кантроль за бяспекай перамяшчэння грамадзян у гэтым выпадку неабходны», — сказаў ён.

Кнтроль за выкананнем правілаў дарожнай бяспекі пешаходаў на электрасамакатах з боку органаў улады і ДАІ будзе праводзіцца на пастаяннай аснове.

Чытайце таксама:

Памяняецца звыклы вобраз мінскай Камароўкі

У кожным раёне Мінска сёлета зробяць зоны адпачынку. Дзе іх размесцяць і што там будзе

У «Мінск-Свет» здаюць прасторную кватэру за 50 (пяцьдзясят) рублёў. Але ёсць адно але

Nashaniva.com