У баях за Бахмут загінулі 10 тысяч зняволеных і 10 тысяч штатных байцоў ПВК «Вагнер» — Прыгожын

Кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын агучыў звесткі палеглых захопнікаў за Бахмут.

24.05.2023 / 07:15

Зруйнаваны Бахмут. Фота 24-й АМБР

У баях за Бахмут загінулі 10 тысяч зняволеных і 10 тысяч штатных байцоў ПВК «Вагнер». Паводле яго, страты ўкраінцаў большыя: 50 тысяч загінулых, 50-70 тысяч параненых. Пра гэта Яўген Прыгожын заявіў у інтэрв'ю Канстанціну Далгову.

Таксама ён адзначыў, што нібыта да 10 чэрвеня ПВК павінны «максімальна карэктна» перадаць Бахмут падраздзяленням УС РФ.

Тым часам Інстытут вывучэння вайны (ISW) звярнуў увагу на тое, што Генштаб Украіны ўпершыню са снежня 2022 года не паведаміў аб баях у Бахмуце. Аналітыкі патлумачылі гэта магчымым прасоўваннем «вагнераўцаў» углыб горада.

Аналітыкі нагадваюць, што ўкраінскія афіцыйныя асобы заявілі, што тэмп баёў на Бахмуцкім кірунку знізіўся на фоне працягу абмежаваных украінскіх контратак на флангах Бахмута 23 мая.

Генеральны штаб таксама паведаміў, што расійскія войскі правялі няўдалыя наступальныя дзеянні паблізу Храмавога (непасрэдна на захад ад Бахмута).

Чытайце таксама:

NYT паказала з вышыні знішчаны дашчэнту Бахмут

Прыгожын паведаміў, што выведзе вагнераўцаў з Бахмута ў тыл да 1 чэрвеня

Вагнераўцы залезлі ў Бахмут, як пацукі ў пастку — Сырскі

Nashaniva.com