Гэта краіна Еўропы забараніла кароткія ўнутраныя авіяпералёты, каб знізіць выкіды CO2

Улады Францыі забаранілі ўсе ўнутраныя авіярэйсы на кароткія адлегласці ў інтарэсах скарачэння выкідаў у атмасферу двухвокісу вугляроду.

24.05.2023 / 07:01

Фота: Cristophe Ena / AP

Заканадаўцы яшчэ два гады таму прагаласавалі за прапанову адмяніць авіярэйсы на маршрутах, дзе гэты ж шлях можна прарабіць на цягніку ў межах двух з паловай гадзін, піша Бі-бі-сі.

Цяпер, да прыкладу, самалёты не будуць лётаць з Парыжа ў Нант, Ліён або Бардо, аднак крытыкі забароны ўжо назвалі яго сімвалічным.

Як заявіў журналістам агенцтва AFP в.а. кіраўніка галіновай групы Airlines for Europe (A4E) Ларан Дансель, забарона на такія пералёты акажа толькі мінімальны эфект на выкіды CO2.

Паводле яго слоў, замест такіх забаронаў ураду варта было б падтрымаць больш рэалістычныя падыходы да вырашэння гэтай праблемы.

Пандэмія каранавіруса моцна ўдарыла па авіяперавозчыках ва ўсім свеце. Па даных вэб-сайта Flightradar24, які адсочвае ўсе камерцыйныя рэйсы, у мінулым годзе колькасць пералётаў скарацілася ў параўнанні з дакавідным 2019 годам на 42%.

Між тым, ад французскіх уладаў патрабавалі яшчэ больш жорсткіх мер па зніжэнні выкідаў двухвокісу вугляроду.

Створаная ў тым жа 2019 годзе прэзідэнтам Макронам Грамадзянская канвенцыя па клімаце, пад якой падпісаліся 150 прадстаўнікоў французскай грамадскасці, прапаноўвала забараніць усе авіярэйсы, якія можна было замяніць паездкай на цягніку ў межах 4 гадзін.

Аднак у канчатковым выніку, пасля пярэчанняў некаторых рэгіёнаў і авіякампаніі Air France-KLM, спыніліся на лічбе ў дзве з паловай гадзіны.

Nashaniva.com