Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты чэмпіяната свету па хакеі

Гаспадыня спаборніцтваў зборная Латвіі стала апошнім ўдзельнікам плэй-оф чэмпіянату свету па хакеі. Апошні раз Латвія ў 1/4 фіналу гуляла ў 2009 годзе.

23.05.2023 / 22:41

Зборная Латвіі выйшла ў 1/4 фіналу. Скрыншот відэа iihf.com

Каб выйсці ў 1/4 фіналу Латвіі трэба было ў матчы з нематыванай Швейцарыяй (каманда фінішавала датэрмінова ў групе першай) набраць адзін бал.

Латвія вяла ў ліку, але швейцарцам удавалася зраўняць лік: 1:0, 1:1, 2:1, 2:2. Потым Швейцарыя выйшла наперад (3:2), але латвійцы зраўнялі: 3:3. Латвія — у чвэрцьфінале. У матчы будзе авертайм, але ўжо ўсё вырашана.

TIE GAME! Kaspars Daugavins comes in to tie things up with 5:04 to go in the 3rd. #IIHFWorlds #SUILAT @lhf_lv pic.twitter.com/ug5NOX7WdY

— IIHF (@IIHFHockey) May 23, 2023

Група А: ЗША — 20 балаў, Швецыя — 18, Фінляндыя — 16, Нямеччына — 12, Данія — 8, Францыя — 4, Аўстрыя — 3, Венгрыя — 3.

Аўстрыя знаходзіцца вышэй за Венгрыю за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы.

Група В: Швейцарыя — 19, Канада — 15, Чэхія — 13, Латвія — 12, Славакія — 11, Казахстан — 7, Нарвегія — 6, Славенія — 0.

Такім чынам у чвэрцьфіналах згуляюць:

Чвэрцьфіналы пройдуць у чацвер (Рыга, Тамперэ), паўфіналы ў суботу (Тамперэ), матч за 3-е месца і фінал — у нядзелю (Тамперэ).

Пакідаюць элітны дывізіён зборныя Венгрыі і Славеніі, якія занялі ў сваіх групах апошнія месцы. Іх заменяць зборныя Вялікабрытаніі і Польшчы, што перамаглі ў першым дывізіёне.

Чэмпіянат свету ў 2024 годзе пройдзе ў Чэхіі.

Нагадаем, што зборныя Беларусі і Расіі другі год адхіленыя ад спаборніцтваў.

Чытайце таксама:

Амаль як у Беларусі. З гэтага славутага футбольнага клуба знялі 10 балаў

Крышціяну Раналду можа датэрмінова пакінуць Саудаўскую Аравію і вярнуцца ў Еўропу

З Расіяй адмовіўся гуляць у футбол Камерун, нібыта з-за забароны ўрада

Nashaniva.com