На затрыманага ў Маскве за шарыкі са сцягам беларуса завялі адміністратыўку

На грамадзяніна Беларусі, затрыманага ў Маскве за запуск паветраных шароў з бела-блакітна-белым сцягам, завялі адміністратыўную справу і склалі пратакол аб дробным хуліганстве, паведаміў тэлеграм-канал «Avtozak.Live».

23.05.2023 / 20:41

Бела-блакітна-белы сцяг, які цяпер лічыцца сцягам расійскай апазіцыі, быў запушчаны 22 мая ўвечары над маскоўскім раёнам Чартанава. Мясцовыя жыхары знялі сцяг з паветранымі шарамі на відэа. Таксама падобны сцяг у небе бачылі побач з МДУ.

Следчыя праз відэа хутка адсачылі магчымых падазраваных і затрымалі іх. Імі аказаліся 24-гадовы гамяльчук Дзмітрый Галаўлёў з 33-гадовай жонкай Юліяй. 

Чытайце таксама:

У Маскве затрымалі беларуса з жонкаю за запуск у неба бела-блакітна-белага сцяга

Як у КДБ вісяць партрэты не Лукашэнкі, а Пуціна, як трапіў у «камеру смяротнікаў» і як стаў сведкам спробы ўцёкаў палітычнага — моцны аповед былога палітвязня

Прадстаўнік лукашэнкаўскага Моладзевага парламента далучыўся да руху «Супраціў» і расказаў, як перайшоў у апазіцыю

Nashaniva.com