Прыпыняе існаванне былы клуб Алега Дулуба

З 1 чэрвеня спыняе існаванне ФК «Львоў», у якім у 2021-2023 гадах працаваў беларускі спецыяліст Алег Дулуб.

23.05.2023 / 20:01

Прэзідэнт клуба Багдан Капытко з 1 чэрвеня перастае спансіраваць каманду. Гульцоў ужо праінфармаваў менеджмент клуба і папрасіў прыбраць усе рэчы з базы, паведамляе «Трыбуна».

Аляксей Баравікоў, які прыйшоў у каманду ў пачатку 2023 года на пасаду ганаровага прэзідэнта клуба і быў закліканы выратаваць «Львоў» ад вылету ў ніжэйшую лігу, ужо пакінуў клуб і вярнуўся ў ЗША, грамадзянінам якіх з'яўляецца.

Чытайце таксама:

Алег Дулуб больш не галоўны трэнер «Львова»

«Самыя страшныя людзі на свеце — ціхоні». Трэнер Алег Дулуб пра вайну і маўклівых спартоўцаў

Глеб, Кутузаў, Румас? Хто выратуе белфутбол — разважаюць адмыслоўцы

Nashaniva.com