Апублікаваны праект закона пра народнае апалчэнне. Расказваем, што ў ім

На Нацыянальным прававым партале апублікавалі праект закона пра народнае апалчэнне. Апалчэнцам плануюць дазволіць затрымліваць людзей і прымяняць зброю. Некаторыя з гэтых планаў ужо агучваліся ўладамі раней.

23.05.2023 / 17:39

Апалчэнцы Ваўкавыскага раёна. Фота: Максім Гарлуковіч, агенцтва «Ваяр»

Народнае апалчэнне, пішацца ў праекце закона, будзе стварацца з ліку добраахвотнікаў, якіх узброяць.

Асноўная яго задача — садзейнічаць тэрытарыяльным органам унутраных спраў у забеспячэнні ваеннага становішча, абароне ўласнасці ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў.

Мясцовымі саветамі абароны народнае апалчэнне можа прыцягвацца і для іншых задач па забеспячэнні ваеннага становішча.

Забяспечвацца гэтае апалчэнне будзе за кошт мясцовых бюджэтаў, а таксама ахвяраванняў.

Колькасць апалчэнцаў у кожным раёне будзе залежаць ад колькасці ахвотных і задач, якія ім ставяць.

Пры адмене ваеннага становішча апалчэнне расфармоўваюць.

Атрады камплектуюцца добраахвотнікамі, «здольнымі па сваіх асабістых якасцях, стане здароўя выконваць задачы, прадугледжаныя гэтым законам».

Удзел у апалчэнні не вызваляе ад прызыву на ваенную службу па мабілізацыі і ад працы.

Але, па рашэнні мясцовых органаў наймальнік абавязаны вызваляць работніка ад працы для ўдзелу ў дзейнасці народнага апалчэння. Пры гэтым за работнікам захоўваецца месца працы, пасада служачага і сярэдні заробак.

Каго не могуць залічыць у апалчэнцы?

Апалчэнцы размяшчаюцца па месцы жыхарства.

Агульнае кіраўніцтва апалчэннем даручаць мясцовым саветам абароны. А непасрэдна кіраваць атрадамі будуць тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў.

Рашэнне ад фарміраванні апалчэння будзе прымаць Лукашэнка.

Што зможа апалчэнец?

Добраахвотнікам таксама могуць быць нададзены іншыя правы, пішацца ў праекце закона.

Сярод абавязкаў апалчэнцаў:

Закон пакуль не прыняты.

Раней міністр абароны Віктар Хрэнін расказваў, што па яго разліках у народнае апалчэнне можа ўвайсці 100-150 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

У Беларусі ўпершыню паказалі народнае апалчэнне

Вальфовіч пра народнае апалчэнне: Ім выдадуць стралковую зброю, якая будзе захоўвацца пры іх

Тэрабарона паказала, як адбівала атаку на КПП ФОТЫ

Nashaniva.com