ЕС не плануе выводзіць беларускія ўгнаенні з-пад санкцый — Ёзвяк

Еўрапейскі саюз не мае намеру найбліжэйшым часам выводзіць з-пад санкцый беларускія ўгнаенні, сцвярджае карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.

23.05.2023 / 16:51

«Беларуськалій». Фота ілюстрацыйнае

«ЕС не адменіць свае санкцыі на беларускія ўгнаенні заўтра і найбліжэйшым часам», — паведаміў Ёзвяк.

Гэтая інфармацыя з'явілася на фоне паведамленняў у міжнароднай прэсе пра тое, што некаторыя краіны Еўрасаюза нібыта лабіруюць адмену санкцый супраць беларускага калію на карысць Бразіліі.

Чытайце таксама:

Ландсбергіс у Бруселі: Падтрымліваць беларускую апазіцыю і палітвязняў трэба не праз допісы ў твітары, а праз палітычныя дзеянні

Ціханоўская пагаварыла з прэм’ерам Партугаліі пра санкцыі на калійныя ўгнаенні

На сусветны рынак калію ідзе новы моцны гулец

Еўрасаюз здыме санкцыі з беларускіх угнаенняў?

https://d16gbq1owzocfa.cloudfront.net/317326

Nashaniva.com