Ашурка, Лобава, Бандарэнку пасмяротна ўзнагародзілі медалём Ордэна Пагоні

Жалобнае мерапрыемства прайшло ў Беластоку.

23.05.2023 / 15:55

Высокую узнагароду Беларускай Народнай Рэспублікі Медаль Ордэна Пагоні атрымалі 9 выбітных беларусаў, пяцёра з якіх пасмяротна — Вітольд Ашурак, Эдуард Лобаў, Мікіта Краўцоў, Раман Бандарэнка і Васіль Грудовік, піша «Вясна».

Таксама сярод узнагароджаных чацвёра палітзняволеных: Паліна Шарэнда-Панасюк, Уладзімір Гундар, Дар'я Чульцова і Дзяніс Івашын. Толькі адна з іх, цяпер ужо былая палітзняволеная, Дар'я Чульцова атрымала ўзнагароду асабіста. Астатнія знаходзяцца за кратамі.

Уручаў медалі сябра рады БНР Яўген Вапа.

Медаль ОрдэнаПагоні выраблена ў Вялікабрытаніі. На дадзены момант сярод 37 узнагароджаных палітычныя вязні, байцы, якія загінулі ва Украіне, загінулыя беларускія пратэстоўцы.

Nashaniva.com