Нарэшце! Сіноптыкі паабяцалі доўгачаканыя дажджы

Дажджы пройдуць у чацвер і пятніцу, засталося пацярпець адзін дзень.

23.05.2023 / 14:52

Фота: «Наша Ніва»

У сераду, 24 мая, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па ўсходзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу + 7..+ 13°С, месцамі + 5..+ 6°С, максімальная днём +21..+27°С. У Мінску да +26°С.

У чацвер кароткачасовыя дажджы пройдуць у асобных раёнах краіны, магчымы навальніцы. Ноччу +8..+ 14°С, максімальная днём + 22..+28°С.

26 мая — кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу +8..+ 13°С, максімальная днём +18..+ 25°С, на Гомельшчыне да + 28°С.

Чытайце таксама:

Ва ўсіх без выключэння раёнах Беларусі ўведзеныя забароны і абмежаванні на наведванне лясоў

Nashaniva.com