Ва ўсіх без выключэння раёнах Беларусі ўведзеныя забароны і абмежаванні на наведванне лясоў

Прычына — адсутнасць дажджоў.

23.05.2023 / 14:41

Па стане на дзень 23 мая абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уведзеныя па ўсёй краіны. Паў нават турыстычны Браслаўскі раён, які трымаўся да апошняга.

Карта Міністэрства лясной гаспадаркі.

На карце чырвоным пазначаныя раёны, дзе забаронена цалкам наведванне лясоў, а жоўтым, калі заходзіць можна, але нельга заязджаць на машыне ці разводзіць агонь.

Nashaniva.com