Дзмітрый Круты распавёў, якія абмежаванні на расійскім рынку хочуць ліквідаваць беларускія ўлады для сваіх вытворцаў

Паводле ацэнкі пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога, Беларусь «выдатна» гандлюе з Расіяй: экспарт перавышае імпарт, але ў той жа час захоўваюць некаторыя бар'еры. Цяпер абмяркоўваецца спіс тавараў, якім трэба атрымаць доступ на расійскі рынак, каб не было абмежаванняў.

23.05.2023 / 10:06

Круты распавёў, што спіс датычыцца прамысловай групы тавараў — такіх вядомых пазіцый як трактары, камбайны, грузавікі ўсіх відаў, пасажырская тэхніка. 

Паводле яго слоў, гэта не спіс прамых абмежаванняў продажаў у Расіі, а спіс доступу да льготных фінансавых лізінгавых праграм. 

Пасол растлумачыў: «Расійскае прамысловае заканадаўства апошніх, напэўна, 7-8 гадоў складзена такім чынам, што адпаведныя субсідыі могуць атрымаць толькі вытворцы, якія маюць вялікія закончаныя буйныя вытворчасці ў самой Расіі. Тыя расійскія тэхналагічныя аперацыі або нават кампаненты, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі для фінальнай зборкі, яны не залічваюцца ў гэтую сістэму субсідзіравання, і наша прадукцыя з-за гэтага проста не можа ўдзельнічаць у дадзеных праграмах. яна проста фізічна на самым старце не можа туды патрапіць. Гэта прававыя абмежаванні», — лічыць ён.

Круты сцвярджае: беларусы не патрабуюць субсідыі для вытворцаў. 

«Мы хочам, каб былі роўныя ўмовы па доступе да субсідый для пакупнікоў, для спажыўцоў нашай тэхнікі. Нешта падобнае на тыя экспартныя інструменты, якія выкарыстоўваем мы самі для, дапусцім, пакупкі расійскай тэхнікі і продажу ў Беларусі», — гаворыць ён.

«Гэта самае жывое і самае вострае, што ідзе зараз», — сказаў ён.

Акрамя таго, Круты паскардзіўся на паралельны імпарт і «незразумелую цэнавую палітыку», праз што нашы вытворцы адчуваюць вельмі жорсткія ўмовы канкурэнцыі. Гэта тычыцца не толькі прамысловай прадукцыі, сельгасмашынабудавання, пасажырскай тэхніцы, але і бытавой тэхніцы.

— Гэтага быць не павінна. Улічваючы ўмовы і характар ​​адносін, якія склаліся на дадзены момант паміж нашымі краінамі, і гэтыя пытанні павінны аператыўна здымаць, — сказаў Круты.

Усяго ж у спісе на ўзгадненне з Расіяй каля 30 нарматыўна-прававых актаў.

Чытайце таксама:

«Хопіць іх аблізваць». На СТБ прапанавалі прымусіць ZARA размяшчаць беларускую прадукцыю на сваіх паліцах

Аўстрыйскі «Райфайзэн» спыняе супрацоўніцтва з беларускімі банкамі са жніўня — крыніцы

Саўмін засакрэціў пералік значных для дзяржавы юрыдычных асоб 

Nashaniva.com