Знайшлі гаспадара «дыванамабіля», які днямі бачылі ў Мінску. Што за ён?

Нядаўна ў Мінску заўважылі аўтамабіль Ford з аздабленнем з дывана. Незвычайная машына прыпаркавалася ў пятніцу ля ўваходу ў сталічны гандлёвы цэнтр Dana Mall. А цяпер выданне «Анлайнер» знайшло яго ўладальніка ды пагаварыла з ім.

22.05.2023 / 22:47

Аказалася, што дываном абклеены не толькі кузаў гэтага аўтамабіляд, ён выкарыстаны і для аздаблення ўнутры салона: як мінімум тарпеда пакрытая менавіта гэтым матэрыялам.

Уладальнікам Ford Escort (дарэчы, дызельнага) аказаўся Дзмітрый з Мар'інай Горкі. Хлопец — блогер, раней ён здымаў і іншыя відэа пра машыны: ён іх падпальваў, падрываў петардай, перакульваў і скідаў з крана. А Ford вырашыў пракачаць:

«Ён атрымаў мянушку Дыван-самалёт. Два б/у дываны з аднолькавым малюнкам для яго мы купілі па аб'явах, уклаліся ў 100 рублёў. Спачатку думалі замацаваць на самарэзы, але потым перадумалі і вырашылі выкарыстаць клей. Пайшоў клей-пена. З падрыхтоўкай паверхні не заганяліся — дыван лёг проста на ЛКП. З мінусаў такога рашэння — хіба што махра ад нітак, што тырчаць і лунаюць на ветры, і тое, што малюнак на пярэдняй панэлі адлюстроўваецца ў лабавым шкле.

З інспектарамі яшчэ не сустракаліся, але самае папулярнае пытанне наконт гэтай машыны: як рэагуе ДАІ на такую афарбоўку?»

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Дмитрий Сиротко/ ART MEN (@sirotko.dima)

У Мінску Дзмітрый апынуўся не выпадкова: здымаў кароткія відэа для сацсетак, у тым ліку ролікі з рэакцыяй выпадковых мінакоў.

Чытайце таксама:

У Мінску з размахам правядуць Дзень электратранспарту

У Мінску заўважылі незвычайную для Беларусі машыну ФОТА

«Аўтамабіль з незабыўнымі эмоцыямі». Якія кабрыялеты прапануе беларускі рынак

Nashaniva.com