Крысціна Ціманоўская заваявала ў Польшчы залаты медаль

Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская, якая цяпер жыве ў Польшчы, выйграла студэнцкі чэмпіянат гэтай краіны у Познані. Пра гэта яна сама паведаміла на сваёй старонцы ў інстаграме.

22.05.2023 / 19:35

«Сёння я атрымала золата. Рэабілітацыя пасля 100 метраў прайшла паспяхова. На жаль, упершыню ў жыцці перад стартам у мяне здарылася моцная панічная атака, праз якую я не магла кантраляваць сябе, хоць была ўпэўненая і гатовая да хуткага бегу, але гэты досвед мне відавочна патрэбны. Цяпер я вяртаюся ў Варшаву і перш за ўсё буду клапаціцца пра сваё здароўе, а потым будзе шмат стартаў і добрых вынікаў», — напісала Крысціна.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Кристина | Тренер Варшава | оффлайн / онлайн (@kristi_timanovskaya)

Крысціна Ціманоўская падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2021 годзе раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай каманды за тое, што яе разам з іншымі спартоўкамі хацелі паставіць бегчы эстафету на той дыстанцыі, якую яна ніколі не бегла. Пасля таго яе адхілілі ад спаборніцтваў і спрабавалі вывезці ў Беларусь, але яна адмовілася пакінуць Японію і папрасіла міжнароднай абароны. Пасля таго яна пераехала ў Польшчу, атрымала грамадзянства гэтай краіны і збіраецца яе прадстаўляць на міжнародных спаборніцтвах.

Чытайце таксама:

Чэмпіёнам Польшчы па боксе стаў былы член зборнай Беларусі

Беларус прывёў «Арыс» да залатых медалёў чэмпіянату Кіпра

«Цырку ўсё роўна, хто ў ім працуе» — удзельнік Cirque du Soleil аб прыездзе Улада Ганчарова

Nashaniva.com