Марыю Калеснікаву па-ранейшаму «прэсуюць» у калоніі

Як стала вядома праваабаронцам з Mayday, Марыя мае праблемы са здароўем у жаночай ПК-4 у Гомелі. Праз гэта яна не працуе. Каля месяца таму на пастраенні яе прыйшлося нават выводзіць пад рукі.

22.05.2023 / 16:19

У апошні час яна ўтрымліваецца ў «адзіночнай камеры», відаць, маецца на ўвазе ПКТ. Да гэтага яе рэгулярна адпраўлялі ў ШІЗА.

Разам з тым Марыя, як паведамляецца, не страчвае сілы духу. Так, яна па-ранейшаму рэгулярна карыстаецца чырвонай памадай — гэтая фішка стала сімвалам нязломнасці і аптымізму Калеснікавай.

Пры канцы мінулага года стала вядома, што Марыя трапіла ў шпіталь з хірургічнай паталогіяй, дзе яе прааперавалі. Пасля таго яе так-сяк падлячылі і выпісалі, але цалкам аднавіцца, як выглядае, не далі.

6 верасня 2021 года Мінскі абласны суд палічыў Марыю Калеснікаву вінаватай у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса, і асудзіў да 11 гадоў пазбаўлення волі за змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне такім фармаваннем, публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады.

Чытайце таксама:

Халатран пра тое, што ў штабе Бабарыкі рабіў Васкрасенскі і ці магла б Калеснікава стаць прэзідэнтам

У гомельскай жаночай калоніі зняволеных прэсуюць за чырвоную памаду

Практычна не спала ў ШІЗА, губляла прытомнасць — што стала прычынай шпіталізацыі Марыі Калеснікавай

Nashaniva.com