Затрымалі аршанскага шоўмэна, які вяртаўся з Масквы — у яго праверылі тэлефон

Як стала вядома оrsha.eu, 26-гадовы аршанец Канстанцін Баяндзін вяртаўся з Расіі, і ў яго праверылі мабільны тэлефон. Дзе гэта адбылося, не паведамляецца. Верагодна, у тэлефоне знайшлі падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы або нейкую падобную інфармацыю.

22.05.2023 / 12:26

Канстанцін Баяндзін

Канстанцін Баяндзін працуе шоўмэнам у Маскве, паводле інфармацыі выдання, ён уваходзіць у каманду вядомага блогера Улада Бумагі ці супрацоўнічаў з ёй.

Пакуль невядома, якую справу завялі на Баяндзіна — адміністрацыйную ці крымінальную.

Канстанцін скончыў факультэт журналістыкі БДУ, быў пераможцам конкурса «Містэр-журфак» і нават быў «Студэнтам года БДУ».

Nashaniva.com