Падчас начной атакі на Дняпро пад абстрэл трапіла пажарная часць выратавальнікаў

Больш за 20 адзінак тэхнікі пажарнаq аварыйна-выратавальнай часці знішчаныя, тры будынкі зруйнаваныя. Адзін ратавальнік пацярпеў.

22.05.2023 / 09:42

Падчас начной атакі на Дняпро пад абстрэл трапіла пажарная часць выратавальнікаў. Усе фота: Сяргей Крук / Facebook

«Знішчаць падраздзяленні ДСНС — гэта грубае парушэнне нормаў Жэнеўскай канвенцыі. Гэта парушэнне ўсіх нормаў міжнароднага права і звычайнай чалавечай маралі! Расія — дзяржава тэрарыст» - заявіў кіраўнік выратавальнай службы Сяргей Крук.

Ноччу расіяне атакавалі Днепрапятроўскую вобласць. Паранена сем чалавек.

Nashaniva.com