У Расіі гарэлі два ваенкаматы

Паведамленні пра пажары у двух ваенкаматах Расіі з’явіліся сёння ў СМІ. Адзін ваенкамат загарэўся ў Маскве, другі — у Калужскай вобласці.

22.05.2023 / 09:32

Пажар у будынку, дзе знаходзіцца ваенкамат, адбыўся ў Обнінску Калужскай вобласці

Будынак, у якім знаходзіцца ваенны камісарыят Праабражэнскага раёна ВАА Масквы, загарэўся у Калодзежным завулку. Яго пагасілі.

Яшчэ адзін пажар у будынку, дзе знаходзіцца ваенкамат, адбыўся ў Обнінску Калужскай вобласці. Па словах відавочцаў, агонь перакінуўся з суседняга памяшкання — пункта выдачы Wildberries.

Nashaniva.com