УСУ абверглі заяву Прыгожына аб захопе расійскімі сіламі Бахмута

20 мая кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын апублікаваў у сваім тэлеграм-канале шасціхвілінны ролік, у якім заявіў, што ягоныя найміты сёння апоўдні ўсталявалі поўны кантроль над Бахмутам. Але неўзабаве спікер Усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты абверг заяву Прыгожына.

20.05.2023 / 20:18

Бахмут. Фота ілюстрацыйнае

«Гэта няпраўда. Нашы падраздзяленні працягваюць баі за Бахмут», — паведаміў Чараваты агенцтву Reuters.

Раней намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр назвала сітуацыю ў Бахмуце «крытычнай», аднак заявіла, што ўкраінскія вайскоўцы «кантралююць пэўныя прамысловыя і інфраструктурныя аб'екты» ў горадзе і прыватны сектар.

Па даных Інстытута вывучэння вайны (ISW) за 19 мая, у Бахмуце працягваюцца баі на паўднёвым захадзе горада.

Чытайце таксама:

З'явіліся падрабязнасці гібелі каліноўцаў у Бахмуце: «чацвёра засталося пад заваламі»

УСУ рухаюцца да Бахмута, за суткі прасунуліся на 150—1700 метраў

Вагнераўцы залезлі ў Бахмут, як пацукі ў пастку — Сырскі

Nashaniva.com