У Бабруйскім раёне жанчыну загрыз сабака алабай

Днём 20 мая паступіла паведамленне аб выяўленні ў двары аднаго з прыватных падворкаў аграгарадка Кавалі Бабруйскага раёна 66-гадовай мясцовай жыхаркі без прыкмет жыцця. Побач са знявечаным целам жанчыны на шворцы знаходзіўся сабака пароды алабай.

20.05.2023 / 18:55

Скрыншот з відэа

Устаноўлена, што загінулую выявіў знаёмы гаспадара падворка, які адцягнуў жывёлу і выклікаў хуткую. Нягледзячы на намаганні лекараў, выратаваць жанчыну не ўдалося.

Следчыя высветлілі, што яна жыла праз некалькі дамоў ад месца трагедыі.

Чытайце таксама:

У Жодзіне сабакі загрызлі гаспадара ў кватэры

У Навагрудскім раёне байцовы сабака загрыз гаспадара

«Казаў, што сабака яго ніколі не ўкусіць». Што распавяла маці мужчыны з-пад Баранавічаў, якога загрыз алабай

Nashaniva.com