«Дзеянні суддзі з'яўляюцца злачынствам пераследу» — праваабаронца пра смерць Мікалая Клімовіча

Беларускі правабаронца Павел Сапелка пракаментаваў смерць у калоніі палітвязня Мікалая Клімовіча, які пакутаваў ад хваробы сэрца.

20.05.2023 / 15:43

Андрэй Бычыла

«Выпадак Мікалая — гэта ясная і выбітная ў сваей цынічнасці расправа над чалавекам за яго перакананні, калі суддзя Андрэй Бычыла, маючы ўсе звесткі аб усіх абставінах стану здароўя абвінавачанага, маючы магчымасць вынесці хоць і адвольны з пункту гледжання правоў чалавека, але па меншай меры — не звязаны з пазбаўленнем волі, а значыць не смяротны прысуд, прызначыў самы цяжкі з магчымых відаў пакарання.

Вядома, пры гэтай уладзе суддзя атрымае ад уладаў толькі падтрымку і адабрэнне, але з пункту гледжання міжнароднага крымінальнага права, дзеянні суддзі Бычыла з'яўляюцца злачынствам пераследу — пазбаўлення волі па палітычных матывах, а смерць асуджанага абцяжарвае адказнасць вінаватага», — прыводзіць словы Паўла Сапелкі «Вясна».

Пра смерць Мікалая Клімовіча стала вядома 7 мая. 28 лютага Андрэй Бычыла прыгаварыў яго да 1 года пазбаўлення волі за знак «смешна» пад карыкатурай на Аляксандра Лукашэнку.

Мікалай Клімовіч перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы і перад прысудам сказаў: «Любое турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць, таму што я павінен быць пад сталым наглядам урача, прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. Я магу не вытрымаць нават месяца».

Чытайце таксама:

Пакаралі за лайк пад карыкатурай Лукашэнкі. Што вядома пра палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у калоніі

Прадстаўніца Кабінета Вольга Гарбунова пра смерць палітвязня: Колькі яшчэ трэба ахвяр, каб вы насыціліся ўладай?

«Ціхі чалавек з мяккім голасам». Хто тыя суддзя і пракурор, якія адправілі ў калонію блогера Клімовіча — палітвязня, які памёр за кратамі

Nashaniva.com