Пасажыры пабачаць два ўзыходы сонца. Аўстралійская кампанія анансавала самы доўгі пералёт — 20 гадзін
З канца 2025 года аўстралійская авіякампанія Qantas Airways запусціць самы доўгі рэйс у свеце. Гэта будзе пералёт з аўстралійскага аэрапорта Сіднэя ў лонданскі Хітроў, які Qantas назваў Project Sunrise.
20.05.2023 / 15:37
Маршрут складзе 17 000 км. За час палёту — каля 20 гадзін — пасажыры змогуць убачыць два ўзыходы сонца, паведамляе finance.ua.
Запусціць рэйсы плануецца ў канцы 2025 года. Пакуль авіякампанія павінна падрыхтаваць самалёт — паменшыць колькасць месцаў, каб борт стаў лягчэйшым. Для пасажыраў плануецца арганізаваць зону адпачынку.
Палёты будуць праходзіць на Airbus A350-1000, самым вялікім у авіяцыйнай галіне шырокафюзеляжным самалёце. Хоць гэтая мадэль самалёта звычайна змяшчае ад 350 да 410 пасажыраў, Самалёты Project Sunrise будуць мець усяго 238 месцаў, уключаючы:
- 6 люксаў першага класа,
- 52 люксы бізнэс-класа,
- 40 крэслаў прэміум — эканом класа,
- 140 месцаў эканомкласа.
Усе пасажыры таксама будуць мець доступ да бартавой «зоны дабрабыту», якая, згодна з Qantas, будзе асобнай прасторай для перамяшчэння з барам самаабслугоўвання.
Чытайце таксама:
У Еўропе распрацоўваюць гіпергукавы самалёт, які зменіць пасажырскую авіяцыю
Нас чакае больш стрэсаў у палётах: з-за змены клімату турбулентнасць становіцца больш частай з'явай
Пра што не раскажа сцюардэса: што варта ведаць пра гігіену і ежу ў самалёце