Сёння па Зямлі ўдарыць магнітная бура

Яе пік прыйдзецца на нядзелю, 21 мая.

20.05.2023 / 13:31

Магутная магнітная бура абрынецца на Зямлю 20 мая. Пра гэта паведамляе выданне Newsweek са спасылкай на Нацыянальнае ўпраўленне акіянічных і атмасферных даследаванняў (NOAA).

Прычынай буры стаў каранальны выкід масы на Сонцы. Яно выкінула воблака плазмы, якое накіравалася ў бок планеты. Гэта адбылося 18 мая і зараз гэтая хваля дасягне Зямлі.

У перыяд магнітнай буры, якая, як чакаецца, дасягне максімальнай сілы ўвечары 21 мая, могуць узнікаць непаладкі ў працы тэхнікі, а таксама пагаршацца самаадчуванне метэазалежных людзей.

Людзі могуць адчуваць галаўны боль, млоснасць, боль у суставах.

Зрэшты, ёсць і станоўчы момант, бо ў перыяд магнітных бураў можа ўзнікаць палярнае ззянне.

Чытайце таксама:

У розных раёнах Беларусі назіралі паўночнае ззянне ФОТА

Nashaniva.com