У Бабруйску 12-гадовы хлопчык атрымаў апёкі пры гатаванні ежы

Ён варыў пельмпні на газавай пліце, пацягнуўся па спецыі, і ў гэты момант на ім загарэлася кашуля, паведамляе МНС.

20.05.2023 / 11:50

Фота: Наша Ніва

Хлопчык самастойна патушыў яе вадой і паведаміў па тэлефоне аб тым, што здарылася маці. Мама хлопчыка выклікала хуткую дапамогу.

Дзіця было шпіталізавана з апёкамі. Паводле інфармацыі МНС, на момант здарэння хлопчык знаходзіўся адзін дома.

Чытайце таксама:

Каля мінскага фуд-корта з трэцяга паверха ўпала шкло і параніла хлопца

Пад Віцебскам узарвалі воданапорную вежу

Малое дзіця ў Дуброўне наглыталася батарэек, магнітаў і шрубаў

Nashaniva.com