Зяленскі прыбыў у Японію на саміт «Вялікай сямёркі»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у Хірасіму, дзе з учорашняга дня праходзіць саміт «Вялікай сямёркі».

20.05.2023 / 10:08

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

«Японія. G7. Важныя сустрэчы з партнёрамі і сябрамі Украіны. Бяспека і ўзмацненне супрацоўніцтва для нашай перамогі. Сёння свет стане бліжэй», — напісаў Зяленскі ў тэлеграме.

Зяленскі ў пятніцу выступіў перад чальцамі Лігі арабскіх дзяржаў у Джыдзе ў Саўдаўскай Арабіі, а ў Хірасіме плануецца сустрэча ўкраінскага прэзідэнта з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Чытайце таксама:

Паездка Зяленскага на саміт Лігі арабскіх дзяржаў — важная падзея. І вось чаму

Nashaniva.com