Жыхарам аднаго горада ў Аўстрыі настолькі надакучылі сэлфі на гарадскім мосце, што яны паставілі там плот

Аўстрыйскі горад Гальштат унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ён вядомы прыгожымі відамі і ледавіковымі сцежкамі. І, канешне, гэта настолькі папулярнае месца для фота у турыстаў, што нядаўна гарадскія ўлады пабудавалі плот, каб турысты не маглі рабіць так шмат здымкаў.

19.05.2023 / 18:48

Больш за мільён турыстаў штогод прыязджаюць у Гальштат, дзе жыве некалькі сотняў чалавек, каб сфатаграфавацца на назіральнай пляцоўцы, якой, як меркавалася, натхняліся стваральнікі дыснэеўскага мультфільма «Халоднае сэрца».

Потым плот прыбралі, але мэр Гальштата плануе паставіць на гэтым месцы банер, каб нагадваць турыстам, што ў гэтым раёне жывуць людзі, якія хочуць, каб іх пакінулі ў спакоі.

Чытайце таксама:

Нью-Ёрк тоне пад цяжарам хмарачосаў

У Індыі паліцыянтам прапанавалі схуднець альбо звольніцца

У Нідэрландах кот учыніў патоп у ратушы. Шкода ацэньваецца ў 20 тысяч еўра

Nashaniva.com