Кіраўніца Еўракамісіі выступіла супраць раўнапраўных перамоў Расіі і Украіны

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен лічыць, што любыя мірныя ініцыятывы, якія прадугледжваюць раўнапраўны дыялог паміж Расіяй і Украінай, павінны быць адрынутыя.

19.05.2023 / 18:25

Фота: AP Photo/Virginia Mayo

«Украінцы больш за ўсё хочуць міру — але, вядома, справядлівага міру. Мірныя перамовы, якія ўраўноўваюць агрэсара і ахвяру, павінны быць адрынутыя», — патлумачыла сваю пазіцыю фон дэр Ляен.

Яна таксама выказалася ў падтрымку «мірнай формулы», прапанаванай Уладзімірам Зяленскім.

«Мы павінны аказаць Украіне неабходную ваенную і фінансавую падтрымку. І мы павінны рабіць гэта столькі, колькі спатрэбіцца», — дадала кіраўніца Еўракамісіі.

Чытайце таксама:

У сістэму перакладаў Еўракамісіі афіцыйна ўнеслі ўкраінскую мову

Лідары краін G7 асудзілі намер Расіі размясціць ядзерную зброю ў Беларусі

Новыя абмежаванні супраць расійскіх алмазаў, падтрымка Украіны і захады супраць Расіі — заява G7

Nashaniva.com