У Наваполацку прайшлі затрыманні лекараў
У цэнтральнай гарадской бальніцы Наваполацка 17 мая прайшлі масавыя затрыманні лекараў, паведаміў тэлеграм-канал «Белыя халаты».
19.05.2023 / 17:51
Сярод затрыманых называюцца хірург Міхаіл Пачкоўскі, уролаг Павел Стальмакоў, фельчар хуткай дапамогі Наталля Першынёнак, супрацоўніца УГД Ала Стальмакова, загадчыца аддзялення гінекалогіі Ірына Васільева.
Паводле звестак канала, Пачкоўскаму і Стальмакову прысудзілі па 15 сутак, Першынёнак і Васільевай — па 10 сутак, Стальмаковай — штраф у 100 базавых велічынь.
Чытайце таксама:
У Гомелі працягваюцца затрыманні па «справе Зельцэра»
У Беларусі 28 новых палітвязняў
Пачаўся судовы працэс па справе педагога-рэпетытара Яўгена Лівянта