Каля мінскага фудкорта з трэцяга паверха ўпала шкло і параніла хлопца

Увечары 15 мая з трэцяга паверха аварыйнага будынка па вуліцы Кульман каля фудкорта «Лідбір Двор» выпала шкло з аконнай рамы. У выніку гэтага 19-гадовы малады чалавек атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

19.05.2023 / 16:32

Фудкорт «Лідбір Двор». Фота ілюстрацыйнае

Будынак раней быў прызнаны аварыйным і з 19 красавіка бягучага года выконваюцца работы па яго мадэрнізацыі. Але будаўнікі, насуперак дзейнаму заканадаўству не абгарадзілі зону правядзення небяспечных работ, паведаміў Следчы камітэт.

Таму ў дачыненні да 32-гадовага прараба будаўнічай арганізацыі, які павінен быў кантраляваць выстаўленне агароджаў, завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 303 (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса. Праводзяцца следчыя дзеянні. 

Чытайце таксама:

Пад Віцебскам узарвалі воданапорную вежу

Сёння ў Мінску некалькі хвілін бачылі гіганцкі фантан памерам са шматпавярховік. Што гэта было?

Малое дзіця ў Дуброўне наглыталася батарэек, магнітаў і шрубаў

Nashaniva.com