У Гомелі працягваюцца затрыманні па «справе Зэльцэра»

У тэлеграм-канале, набліжаным да сілавікоў, апублікаваная серыя новых затрыманняў у Гомелі, якія адбыліся з 6 па 11 мая.

19.05.2023 / 15:48

Сярод затрыманых аказалася Жанна Волкава, за якой міліцыя прыйшла проста ў школу. Гамяльчанка паведаміла, што была затрыманая за каментар пад артыкулам пра забойства супрацоўніка КДБ, піша мясцовае выданне «Флагшток».

Цяпер маці дваіх непаўналетніх дзяцей знаходзіцца ў Гомельскім СІЗА. Ёй інкрымінуюць артыкул 130 КК РБ «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы або варожасці».

Праз крымінальны пераслед, звязанай са справай Зэльцэра, прайшлі некалькі дзясяткаў чалавек, якія атрымалі розныя тэрміны зняволення.

Nashaniva.com