Нью-Ёрк тоне пад цяжарам хмарачосаў

Даследаванне паказала, што Нью-Ёрк апускаецца з хуткасцю 1-2 мм у год пад цяжарам шматпавярховых будынкаў.

19.05.2023 / 01:14

Дэфармацыя можа стаць праблемай для горада, дзе жывуць больш за 8 мільёнаў чалавек. Навукоўцы лічаць, што жыхары горада сутыкнуцца з паводкамі раней, чым прагназуюць кліматычныя мадэлі.

Сукупная маса будынкаў у Нью-Ëрку складае амаль 800 мільёнаў тон. Да каласальнай нагрузкі на паверхню дадаецца складаная геалагічная пабудова пад мегаполісам, дзе шмат пяску, глею і гліністых азёрных адкладанняў.

Чытайце таксама:

У Індыі паліцыянтам прапанавалі схуднець альбо звольніцца

Куды і адкуль цяпер лятаюць беларусы на адпачынак у Еўропу

У Нідэрландах кот учыніў патоп у ратушы. Шкода ацэньваецца ў 20 тысяч еўра

Nashaniva.com