З 19 мая падымаюць тарыфы «Яндэкс Go» і Uber

Паводле інфармацыі выдання «Анлайнер», з 19 мая таксі «Яндэкс Go» і Uber зменяць тарыфы, прынамсі ў Мінску. Гаворка ідзе пра падаражанне, хоць і не самае значнае.

18.05.2023 / 21:36

На дадзены момант у «Эканоме» мінімальная цана паездкі складае 2,5 рубля. У яе ўключаныя 4 хвіліны і 1,5 км дарогі. Далей па горадзе — не больш за 0,4 рубля за 1 км і не больш за 0,13 рубля за 1 хвіліну.

Цяпер мінімальная цана можа падрасці да 2,7 рубля, яна будзе ўключаць ужо 3 хвіліны і 1,5 км. Далей па горадзе — не больш за 0,45 рубля за 1 км і не больш за 0,13 рубля за 1 хвіліну.

Падобны рост цэнаў чакаецца і ў «Камфорце». Мінімальная цана паездкі пакуль складае 3,1 рубля, будзе — 3,38 рубля. Далей кошт за 1 км можа вырасці з 0,5 рубля да 0,56 рубля пры тым жа кошце за кожную хвіліну.

Гэты крок быў чаканы, бо з 1 студзеня гэтага года для ІП была павялічаная стаўка падаходнага падатку, і гэта павялічыла фінансавую нагрузку на кіроўцаў.

Інфармацыю аб змене тарыфаў карэспандэнту «Анлайнера» пацвердзілі ў прэс-службе «Яндэкс Go». 

Чытайце таксама:

КДК расказаў, як таксісты маштабна ўхіляліся ад выплаты падаткаў

«Пасажыраў можна класіфікаваць на дзве групы: нармальныя і ненармальныя». Таксіст расказаў пра незвычайныя здарэнні ў сваёй практыцы

Кіраўнік Uber распавёў аб працы таксістам

Nashaniva.com