Беларусы прадаюць праз інтэрнэт хрушчоў

На інтэрнэт-пляцоўцы kufar.by з'явіліся некалькі дзясяткаў прыватных абвестак аб продажы хрушчоў, заўважыла «Еўрарадыё».

18.05.2023 / 20:34

Сярод прадаўцоў гэтых вядомых жукоў большасць — з Віцебскай вобласці. Кошты вагаюцца ад 10 да 50 капеек за штуку.

Прадаўцы прапануюць хрушчоў «для рыбалкі ды іншага». Свой тавар яны нахвальваюць самымі рознымі спосабамі: «смачныя і сакавітыя», «выдатныя прыгажуны», «свежыя, маладыя, яшчэ лётаюць». 

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы знайшлі прадстаўніка самага буйнога з еўрапейскіх відаў хрушчоў

«Мазалі, кроў і пастаянныя ўкусы». Ці можна сёння збудаваць бізнэс на бортніцтве?

У Белавежскай пушчы сустрэлі рэдкага жука. Ён ахутаны мноствам містычных павер’яў

Nashaniva.com