У Калумбіі чацвёра дзяцей правялі пасля авіякатастрофы 16 дзён у джунглях і выжылі

У джунглях Калумбіі знайшлі жывымі чатырох дзяцей, якія знаходзіліся на борце самалёта Cessna 206, што пацярпеў крушэнне 1 мая. Іх на працягу 16 дзён шукалі мясцовыя вайскоўцы. 

18.05.2023 / 19:35

На месцы катастрофы. Фота: Aerocivil

«Мы знайшлі жывымі чатырох дзяцей, зніклых без вестак у выніку авіякатастрофы ў Гуаўяры. Радасць для краіны», — адзначыў прэзідэнт Калумбіі Густава Петра ў сваім твітары. Пра гэта піша выданне El Tiempo.

Самалёт Cessna 206 падаў аварыйны сігнал 1 мая. Праз 370 гадзін пошукаў было знойдзена месца авіякатастрофы. На борце знаходзілася цела пілота, пазней атрымалася апазнаць яшчэ два целы — другога пілота і маці малых.

У той жа час чатырох дзяцей жанчыны ва ўзросце 13, 9, 4 гадоў і 11 месяцаў нідзе не было. Гэта давала надзею, што дзеці жывыя, і яна апраўдалася. На дадзены момант дзеці ў бяспецы. Тое, што яны не загінулі ў джунглях, дзе вышыня дрэў дасягае 40 метраў і водзяцца небяспечныя жывёлы — сапраўдны цуд.

Чытайце таксама:

Як паміраў венесуэльскі сябар Лукашэнкі Уга Чавес

У Бразіліі памёр «Індзеец з ямы». Ніхто не ведаў ні ягонага імя, ні ягонай мовы

«Такіх эмоцый, што «ваў!» — іх шмат!» Падарожнік з Салігорска расказаў, як праехаў на скутары ўсю Лацінскую Амерыку

Nashaniva.com