Малое дзіця ў Дуброўне наглыталася батарэек, магнітаў і шрубаў
З рэдкім клінічным выпадкам сутыкнуліся хірургі Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра, паведаміла прэс-служба Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама.
18.05.2023 / 17:06
Фота: t.me/guzo_v
Дзіця ўзростам усяго 1,8 года было шпіталізавана ў Дубровенскую бальніцу са страўнікава-кішэчным крывацёкам. Пры абследаванні аказалася, што ў яго страўніку і кішэчніку аказаліся 2 батарэйкі, 16 магнітаў і шруба.
Дзіця экстранна прааперавалі і яго цяпер лечыцца ў аддзяленні хірургіі.
Чытайце таксама:
У Бабруйску пара зняла кватэру. А на наступны дзень іх знайшлі нежывымі