Пасля праверкі тэлефона ў мінскім аэрапорце сілавікі затрымалі дзяўчыну, якая вярталася з адпачынку ў Егіпце

У мінскім аэрапорце сілавікі затрымалі пасажырку, якая вярталася ў Беларусь з адпачынку ў Егіпце, паведаміла крыніца «Медыязоны». Дзе цяпер знаходзіцца затрыманая дзяўчына і ў якім яна статусе — невядома.

18.05.2023 / 14:58

Самалёт з Шарм-эль-Шэйха прызямліўся каля апоўначы ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». На пашпартным кантролі ў некалькіх пасажыраў узніклі праблемы. Падчас праверкі ў іх забралі дакументы і «пасадзілі» перад будкай памежнага кантролю.

У адной з дзяўчат, спыненых на пашпартным кантролі, праверылі тэлефон, правялі гутарку, «зрабілі мазгі», паведаміла крыніца «Медыязоны». Праз дзве гадзіны яе адпусцілі.

Яшчэ адна пасажырка пакінула аэрапорт у суправаджэнні двух сілавікоў. Па словах крыніцы, супрацоўнікі адказалі яе хлопцу, што забіраюць яе «пагаварыць». Пазней высветлілася, што на гугл-дыску ў тэлефоне ў дзяўчыны знайшлі «даўнейшыя фоткі з жаночых маршаў і таму яе пакінулі ў міліцыі да раніцы».

Вядома, што ў 2020 годзе беларускую затрымлівалі падчас пратэстаў, суд прызначыў ёй штраф паводле артыкула 23.34 КаАП.

Знаёмы затрыманай распавёў, што перад вылетам яна выдаліла тэлеграм. Пасля праходжання мяжы сябар напісаў ёй, паведамленне аказалася прачытана.

Чытайце таксама:

Затрымалі Алену Анісім

«Там, дзе паляць кнігі, урэшце спаляць таксама і людзей». КДБ знішчыў 25 кніг, канфіскаваных у Дзяніса Івашына

Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага пасля 2 месяцаў у ШІЗА адправілі ў ПКТ

Nashaniva.com