Лукашэнка заявіў, што Расія была гатова заключыць «дагавор аб урэгуляванні канфлікту» ва Украіне

Аляксандр Лукашэнка заяввіў, што Расія была гатова заключыць дагавор аб урэгуляванні канфлікту ва Украіне, але Украіна адмовілася. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы 18 мая з удзельнікамі пасяджэння Рады Парламенцкай асамблеі АДКБ, перадае БЕЛТА.

18.05.2023 / 11:24

«З першага дня парламентарыі Расіі ў гэтым удзельнічалі непасрэдна. Намі было прапанавана: давайце сядзем за стол перамоваў.

Ну, надавалі па мордзе адзін аднаму — давайце пагаворым, давайце спынім гэтую вайну.

Тры раунды ў Беларусі прайшлі. Потым не тое цесна стала Зяленскаму, не тое яшчэ нешта — у Турцыю з'ехалі. Добра, давайце ў Турцыі. На стол паклалі праект дагавора. Калі б Расія цяпер яго чытала, яна б з глузду з'ехала. Ён абсалютна быў невыгодны Расіі. Але Расія пагадзілася», — запэўнівае Лукашэнка.

«У мяне на стале ляжыць праект гэтага дагавора. І як толькі Расія пагадзілася на мірныя ініцыятывы, дагавор, праект быў выкінуты ў кошык, — сказаў Лукашэнка. — Гэта людзі, можа, не ўсе ведаюць. Але спецыялісты ў гэтым удзельнічалі і ведаюць».

«Перш чым вінаваціць нас у канфрантацыі, пашырэнні гэтага канфлікту, трэба вярнуцца за стол перагавораў. Узяць не той дакумент [які выпрацоўваўся на пачатковым этапе расійска-ўкраінскіх перагавораў] — новы. Для таго, каб спыніць вайну», — заявіў ён.

Nashaniva.com