МАК хоча, каб у Алімпійскіх гульнях удзельнічалі атлеты з усіх краін — СМІ

Міжнародны алімпійскі камітэт у сакавіку гэтага года часткова зняў санкцыі з расійскіх і беларускіх спартоўцаў, але да некаторых турніраў яны могуць быць дапушчаныя ў нейтральным статусе.

18.05.2023 / 08:19

Спартсмены ўсіх краін павінны быць дапушчаныя да міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку да Алімпійскіх гульняў, заявіў прэзідэнт МАК Томас Бах. Пра гэта піша расійскі «Спутнік» са спасылкай на балгарскае выданне «Бліц спорт».

Ён нагадаў, што ў сакавіку гэтага года Камітэт даў рэкамендацыі міжнародным федэрацыям дапускаць да спаборніцтваў расійскіх і беларускіх атлетаў, якія раней знаходзіліся пад санкцыямі праз вану ва Украіне.

Пры гэтым спартсмены будуць спаборнічаць у нейтральным статусе, а ўдзельнічаць у турнірах могуць толькі тыя, хто не падтрымлівае вайну.

«Рэкамендацыя МАК заключаецца ў тым, што спартсмены ўсіх краін павінны быць дапушчаныя да ўдзелу ў кваліфікацыйных спаборніцтвах, якія ўжо праходзяць. Спадзяюся, што большая колькасць федэрацый будуць выконваць нашы рэкамендацыі», — сказаў Бах.

Чытайце таксама:

Міжнародны алімпійскі камітэт працуе, каб вярнуць беларусаў і расіян на міжнародныя спаборніцтвы, нягледзячы на рэакцыю

«Абставіны не дазваляюць прыняць іншае рашэнне». Германія адмовілася прымаць спаборніцтвы з-за допуску да іх расіянак і беларусак

Лукашэнка хоча, каб беларускіх алімпійцаў дапусцілі пад нейтральным сцягам

Nashaniva.com