Беларускага палітвязня 130 сутак утрымлівалі ў ШІЗА

Яўгена Прапольскага асудзілі да 8 гадоў калоніі па справе «ўдзельнікаў чата».

17.05.2023 / 16:28

На судзе ен распавёў пра катаванні: «Мяне прымушалі пісаць чыстасардэчнае прызнанне на імя начальніка УСК. Мне пагражалі, катавалі — білі маім электрашокерам. Добраахвотна я не пісаў заяву. Потым у мяне праблемы са здароўем былі: было дрэнна, кружылася галава, была адбітая нага», піша «Вясна».

За ўвесь час у калоніі яго месяцамі ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары і адпраўлялі ў ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, толькі за апошні час ён правёў у ШІЗА 130 сутак, пасля чаго яго на 4 месяцы адправілі ў ПКТ. Цяпер ён знаходзіцца ў бабруйскім СІЗА-5, але прычына перавода пакуль невядомая. 

Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-5, 213826, г. Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Яўген Уладзіміравіч Прапольскі

Чытайце таксама:

Паліну Шарэнда-Панасюк працягваюць утрымліваць у карцары. За год яна правяла там 200 сутак

Беларусаў, што вывесілі беларускі і ўкраінскі сцягі на апоры ЛЭП, будуць судзіць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса

У Чашніках жанчыну асудзілі за бела-чырвона-белы торт у «Аднакласніках»

Nashaniva.com