Ліквідуюць аб'яднанне лідскіх аматараў мерсэдэсаў

Праз суд ліквідуюць грамадскае аб'яднанне «Мерсаводы Ліды», паведаміў праваабарончы канал «Права маюць».

17.05.2023 / 16:24

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Пасяджэнне пройдзе 2 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе. Рашэнне зачытае суддзя Сяргей Піпко, а пазоўнік — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

Аб'яднанне, якое аб'ядноўвала аматараў мерсэдэсаў, зарэгістравалі ў 2020 годзе. У ім было 11 чалавек, якія праводзілі фестывалі аўтамабіляў, што збіралі людзей з розных гарадоў і краін.

Чытайце таксама:

У Глыбокім ліквідуюць фонд, які дапамагаў уладам асвойваць грошы Еўрасаюза

Аб'яднанне літоўцаў «Гімціне» ліквідавалі

У Гродне ліквідуюць грамадскае аб’яднанне «Экаманіторынг»

Nashaniva.com