Украінку тры дні не пускалі ў Эстонію. Яна падарожнічала з 40 катамі

Украінская бежанка тры дні не магла перасекчы мяжу з Эстоніяй, бо з ёй «падарожнічаюць» 40 катоў і два нечыпаваныя сабакі. На чацвёрты дзень ёй, на шчасце, усё ж удалося перасекчы мяжу Еўрасаюза і працягнуць шлях ва Украіну.

17.05.2023 / 14:40

Фота ілюстрацыйнае: korostelev.livejournal.com

Пра непрыемнасці ўкраінкі на мяжы раней паведамілі валанцёры-зоаабаронцы — яны падкрэслівалі, што ў жанчыны няма ні мэты, ні жадання заставацца ў Еўрасаюзе, пра гэта Delfi распавяла кіраўнік праўлення ўкраінскага кангрэса Латвіі Яна Стралец.

Адзінае, чаго хоча грамадзянка Украіны, — як мага хутчэй вярнуцца разам са сваімі гадаванцамі на радзіму. Для гэтага ёй трэба перасекчы межы Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы. Дамоўленасць аб неабходным транспарце ў грамадзянкі Украіны ўжо ёсць.

Пасля шматдзённых і апраўданых з пункту гледжання закона бюракратычных складанасцяў на мяжы з Эстоніяй украінцы ўсё ж дазволілі ўехаць на тэрыторыю ЕС разам з жывёламі. Цяпер яна працягвае шлях на радзіму.

«Сістэмна, вядома, нічога не вырашана, застаецца пытанне, што ў такой сітуацыі адбудзецца на латвійскай мяжы», — сказала Стралец.

Чытайце таксама:

У Гродне ратавальнікі вызвалілі коціка з металічнай пасткі ВІДЭА

У Гомелі ратавальнікі ўратавалі ад вялікай вады коціка ВІДЭА

Самага тоўстага ў свеце ката пасадзілі на дыету

Nashaniva.com