Пад Баранавічамі вясковец капаў агарод і выкапаў французскі кулямёт

Здарэнне адбылося ў Гарадзішчы.

17.05.2023 / 10:37

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

Жыхар Баранавіцкага раёна выкапаў на сваім участку рарытэтны кулямёт, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Здарэнне адбылося ў Гарадзішчы. 

Вясковец выкапаў кулямёт і 13 магазінаў з патронамі.

Эксперт прыйшоў да высновы, што гэта французскі кулямёт Шатэльро ўзору 1924/1929 гадоў, выраблены заводскім спосабам.

Кулямёт такога ўзору брэсцкія судовыя эксперты атрымалі для даследавання ўпершыню, раней падобнага ў іх практыцы не сустракалася. У пачатку Другой сусветнай вайны гэтую зброю выкарыстоўвалі воіны французскай пяхоты, а таксама нямецкія войскі.

Nashaniva.com