CNN: Украіна сапраўды ўжо выкарыстоўвала ракеты Storm Shadow

Украіна ўжо выкарыстала дальнабойныя ракеты Storm Shadow, атрыманыя ад Вялікабрытаніі, для ўдараў па расійскіх цэлях. Пра гэта тэлеканалу CNN паведамілі два чыноўнікі ЗША і адзін чыноўнік краіны Захаду, знаёмыя з інфармацыяй.

16.05.2023 / 19:52

Крыніцы CNN, праўда, не ўдакладнілі, калі менавіта і для ўдараў па якіх цэлях украінскі бок выкарыстаў Storm Shadow. Прадстаўнік Міністэрства абароны Украіны ад каментароў адмовіўся.

Storm Shadow — крылатая ракета вялікай далёкасці, распрацаваная сумесна Вялікабрытаніяй і Францыяй. Далёкасць яе стральбы перавышае 250 кіламетраў.

Storm Shadow Вялікабрытанія перадала Украіне на мінулым тыдні, а напярэдадні брытанскі ўрад заявіў аб намерах перадаць Украіне сотні новых ударных беспілотнікаў з далёкасцю палёту больш за 200 км. 

Чытайце таксама:

Украінская артылерыя нанесла прыцэльныя ўдары па Луганску

Ракеты Storm Shadow змусяць Чарнаморскі флот пакінуць Севастопаль?

Вялікабрытанія паставіла Украіне ракеты далёкасцю 250 км. Гэта мяняе поле бою

Nashaniva.com