Пуцін загадаў перанесці абраз аўтарства Андрэя Рублёва з Траццякоўкі ў царкву

Прэс-служба РПЦ паведаміла, што Уладзімір Пуцін прыняў рашэнне аб вяртанні РПЦ абраза «Тройца», напісанага ў XV стагоддзі Андрэем Рублёвым.

15.05.2023 / 16:30

Фота: Wikimedia Commons

Абраз, як паведамляецца, спярша на год будзе выстаўлены для пакланення ў маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля, а затым зойме гістарычнае месца ў Траецкім саборы Свята-Траецкай Сергіевай лаўры.

З 1920-х гадоў, калі савецкая ўлада праводзіла жорсткую антырэлігійную палітыку з рэпрэсіямі супраць святароў і закрыццём храмаў, гэты абраз знаходзіўся ў зборах Траццякоўскай галерэі. Нават калі эпоха камунізму скончылася, то так і не была Царкве вернутая.

Вяртанне ж менавіта цяпер можна звязваць сярод іншага і з узмацненнем ідэалагічнай ролі РПЦ на фоне няўдачаў расійскай арміі ў развязанай Крамлём вайне ва Украіне. Так, нядаўна паведамлялася, што ў вайсковых падраздзяленнях расійскай вайсковай групоўкі «Днепр» у Херсонскай вобласці пачалі правозіць раней падораны Пуціным абраз з выявай «Спаса Нерукатворнага».

Чытайце таксама:

«Убачыць гэта ў сябе ў бліндажы — ганарова і радасна». Расіяне знайшлі моцны сродак супраць меркаванага ўкраінскага контрнаступлення

Патрыярх Кірыл пазбавіў сану протадыякана Андрэя Кураева

У мітрапаліта Ануфрыя і іншых іерархаў Украінскай праваслаўнай царквы знайшлі расійскія пашпарты

Nashaniva.com