У Мінску на наступным тыдні пройдзе выязное пасяджэнне Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ

Выязное пасяджэнне Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы запланавана на 17-18 мая. 

14.05.2023 / 23:25

Фота: БелТА

Як піша БелТА, на пасяджэнні, якое пройдзе ў Мінску, плануецца разгледзець рэалізацыю рашэнняў лістападаўскай (2022 года) сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і абстаноўку, якая складваецца ў зоне адказнасці арганізацыі; дзейнасць дзяржаўных органаў Беларусі па забеспячэнні ўстойлівасці і стабільнасці грамадска-палітычнай і ваеннай абстаноўкі, процідзеянні выклікам і пагрозам бяспекі ў кантэксце рэалізацыі прыярытэтаў старшынства ў АДКБ у 2023 годзе.

Таксама разгледзяць праект заяў Савета ПА АДКБ па прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы і аб супрацьдзеянні злоўжыванню наркотыкамі сярод дзяцей і моладзі і прасоўванні іх здаровага ладу жыцця і шэраг іншых пытанняў.

Nashaniva.com