Эрдаган не змог набраць 50% галасоў. У Турцыі будзе другі тур выбараў

14 мая ў Турцыі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Удзельнічалі чатыры кандыдаты, але сапраўднае супрацьстаянне было паміж двума — прэзідэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і кандыдатам ад аб'яднанай апазіцыі Кемалем Кылычдараглу.

14.05.2023 / 23:07

Рэджэп Таіп Эрдаган і Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Эрдаган атрымаў 49,94% галасоў, Кылычдараглу — 44,3%.

Для перамогі ў першым туры аднаму з кандыдатаў трэба было набраць больш за 50% галасоў. Гэта значыць, будзе другі тур выбараў.

Іншыя два кандыдаты на пост турэцкага прэзідэнта набралі зусім нязначную колькасць галасоў. 

Рэджэп Таіп Эрдаган кіруе краінай фактычна з 2003 года, калі стаў прэм'ер-міністрам. Кемаль Кылычдараглу ўзначальвае Рэспубліканскую народную партыю, якую заснаваў бацька Турэцкай дзяржавы Кемаль Атацюрк. Паводле папярэдніх апытанняў, Эрдаган саступаў Кылычдараглу. З апошнім звязваюць надзеі на больш дэмакратычную будучыню. 

Выбары праходзяць праз тры месяцы пасля разбуральнага землятрусу: у Турцыі ў яго выніку загінула 50 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Выбары стагоддзя ў Турцыі: чаму за імі сочыць уся Еўропа

Nashaniva.com